Сем камянёў

Таямніцу Сямі Камянёў можа раскрыць толькі адзін – той, каго старажытныя летапісы называюць Дастойным. Хлопец Ясь, які апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі, спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталяў, каб выратаваць жыццё сваёй сяброўкі і вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца.

Аўтар

Alt Alt Alt Alt

Аляксей Шэін нарадзіўся ў 1976 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Займаўся журналістыкай і грамадскай дзейнасцю. Вучыўся ў магістратуры Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільня, Летува). Скончыў праграму навучання ў Haggai Institute (Hawaii, USA).

Арганізатар курсаў беларускай мовы "Моваведа". Як вядоўца гэтых курсаў у 2015 г. узнагароджаны прэміяй "Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці" ў намінацыі "Грамадзкі лідэр году" (Прэмія ўручаецца Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў).

Пераможца літаратурнага конкурсу "Экслібрыс" імя Аляксандра Уласава, які праводзіўся Саюзам беларускіх пісьменнікаў у 2014 годзе.

Водгукі

  • "Шыкоўнае фэнтэзі. Гэта кніга, створаная з вялікім, адначасова, майстэрствам і сэрцам"
    - Андрэй Дынько, галоўны рэдактар nn.by
  • “Раман – вельмі цікавы. Неспрактыкаваны чытач знойдзе ў ім асаблівы свет, захапляльны сюжэт і цікавых герояў, спрактыкаваны – выявіць глыбокую хрысціянскую падаплёку. Сем частак рамана, сем цудоўных камянёў, сем дзён стварэння свету, персанажы, у якіх так раптоўна адгадваюцца героі, вядомыя нам паводле зусім іншых гісторыяў... Па-мойму, у беларускай літаратуры нічога падобнага пакуль яшчэ не было. Зусім. І вось з’яўляецца”.
    - Ганна Севярынец, Velvet.by
  • “…Захапляльнае падарожжа ў дзівосны свет, дзе ёсць месца і сапраўдным чалавечым якасцям, і дзе героі мужна змагаюцца з цяжкасцямі, і дзе патрэбна кемлівасць розуму і цвёрдасць духа, каб разгадаць усе галаваломкі і выйсці на бітву са злом”.
    - Анатоль Шырвель, рэдактар Krynica.info
  • “Гэта раман пра цуды, якія, хоць і здараюцца ў дзівосным свеце, закліканыя падкрэсліць, што ў цудзе няма нічога надзвычайнага. А яшчэ – пра прыгоды, перажыць якія таемна марыць ці не кожны захоплены чытач. Падазраю, што ад узросту гэта не залежыць”.
    - Ганна Янкута, літаратурны крытык
  • "Сем камянёў". Крытыкі ўжо назвалі яе лепшым дэбютам года"
    - Радыё Свабода
  • "Рэвалюцыя у беларускай дзіцячай літаратуры"
    - Тэлеканал Белсат
  • "Раман Аляксея Шэіна - захапляльная гісторыя для дарослых і дзяцей"
    - Радыё Ватыкана
  • "Кніга Аляксея Шэіна - сапраўдная падзея... Пакуль што не знайшлося ніводнага чытача, маладзей за адзінаццаць гадоў, які б кінуў чытаць "Сем камянёў" - усе дачытваюць да канца і патрабуюць працягу"
    - Камсамольская праўда ў Беларусі

Ілюстрацыі

Alt
Alt
Alt
Alt
Alt
Alt
Alt
Alt
Alt

Буктрэйлер